Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Калі б беларускі народ перамог у 2020-м, расійскага „Арэшніка“ не было б у Беларусі». Зяленскі выступіў з жорсткай прамовай у Давосе
  2. Навошта Трамп паклікаў Лукашэнку ў «Раду міру», дзе сяброўства каштуе мільярд даляраў — спыталі ў аналітыка
  3. В Минск начнет летать новая авиакомпания. Билет стоит всего 89 рублей
  4. «Оторвался тромб». Правда ли, что это может случиться у любого, даже здорового человека, и как избежать смертельной опасности?
  5. Мужчина сделал колоноскопию и умер через три недели. Семья написала уже более 10 писем в госорганы
  6. Мінсувязі ўводзіць абмежаванне хуткасці для безлімітнага мабільнага інтэрнэту
  7. «Люди военкоматам нужны». Эксперты обнаружили новшества в осеннем призыве и рассказали, к чему готовиться тем, кому в армию весной
  8. После аварии на теплотрассе Лукашенко заметил очевидную проблему с отоплением. Ее не могут решить по парадоксальной причине — рассказываем
  9. На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў
  10. Белый дом перепутал Бельгию с Беларусью и включил ее в список участников «Совета мира» Трампа
  11. Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава
  12. Кремль не демонстрирует готовности к компромиссам по Украине — ISW
  13. На чацвер абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Кіроўцам і пешаходам — падрыхтавацца
  14. «Гэта нашмат цвярдзейшы арэшак». СМІ даведаліся пра яшчэ адну краіну, дзе ЗША разлічваюць змяніць уладу да канца года
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.